Паляўнічым трэба ведаць


Улічваючы стопрацэнтнае радыеактыўнае забруджванне дзяржлесфонду ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”, у нашым раёне паляванне на звяроў і птушак дазваляецца ў кварталах лясных насаджэнняў са шчыльнасцю забруджвання да 15 кюры на кіламетр квадратны з абавязковай праверкай дзічыны на ўтрыманне радыенуклідаў.

Калі гаварыць аб ступені радыеактыўнага забруджвання дзікай жывёлы, то паляўнічаму патрэбна ведаць, што:

– утрыманне радыенуклідаў у арганізме кабана і касулі вышэйшае, чым у зайца і лася;

– канцэнтрацыя радыецэзію ў асноўных унутраных органах жывёлы – сэрцы, печані, лёгкіх – вышэй, чым у мясе;

– мяса кабаноў і касуль ва ўзросце ад 2 гадоў і старэй утрымлівае менш радыецэзію, чым маладых, а ў ласёў наадварот – у маладых асобін канцэнтрацыя радыенуклідаў у мясе значна ніжэйшая;

– цэзій і стронцый размяркоўваюцца ў арганізме жывёлы не аднолькава, радыецэзій накопліваецца ў мяккіх тканках, мышцах і ўнутраных органах, стронцый – пераважна ў касцях;

– узровень радыеактыўнага забруджвання мяса можа быць значна зніжаны шляхам засолкі яго ў расоле, найбольшы эфект дасягаецца пры папярэдняй нарэзцы мяса на кавалкі і наступным шматразовым змыве расола пад праточнай вадой;

– сала ўтрымлівае менш радыенуклідаў, чым мяса, пры яго ператопцы 95 працэнтаў  цэзію-137 застаецца ў шкварцы і тлушч становіцца практычна чыстым;

– знізіць канцэнтрацыю радыеактыўных рэчываў у мясе можна ў працэсе прыгатавання, але з абавязковым выдаленнем адвару пасля кожных 8-10 мінут кіпячэння.


В. БЕЛАШ, інжынер-радыёлаг ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *