Прыступілі да сяўбы кукурузы

Сельское хозяйство

IMG_7767На гэтым тыдні гаспадаркі Гомельшчыны, у тым ліку нашага раёна, прыступілі да сяўбы кукурузы. Пад галоўную кармавую культуру пакуль плануецца адвесці на Хойнікшчыне 13210 га.

Па-гаспадарску дбаюць пра веснавую сяўбу ў КСУП «Судкова». «Поле пад кукурузай сёлета складзе больш за тры тысячы га, – распавядае аграном гэтай гаспадаркі С.В. Мастабай. – Летась мы мелі ўраджайнасць кукурузнага зерня па 60-70 ц/га. А на добрых землях бралі з гектара нават і па 100 цэнтнераў. У якасці насення выкарыстоўваем як айчынныя, так і замежныя гібрыды. Гэта вельмі выгадная культура, рэнтабельнасць яе добрая”.

На сяўбе кукурузы ў гэтым годзе ў КСУП “Судкова” задзейнічаны чатыры сеялкі: адна «Great Plains» і тры ТСМ-8000″. Працуюць на іх вопытныя механізатары, сярод якіх Юрый Волкаў (на здымку).

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *