Ушаноўвалі работнікаў гаспадаркі

Сельское хозяйство

IMG_7530У гарачую веснавую пару сейбіты большасць часу праводзяць у полі. За плённую працу і дзякаваць варта адпаведна. Гэтым прынцыпам кіруюцца ў сельгаспрадпрыемстве «Веляцін». Пасля завяршэння сяўбы яравых збожжавых тут ушаноўвалі работнікаў гаспадаркі, якія ўдзельнічалі ў веснавых палявых работах і сталі лепшымі па выніках працоўнага спаборніцтва.

Урачыстае мерыпрыемства адбылося ў мінулую суботу яшчэ да пачатку рабочага дня. Словы ўдзячнасці свайму калектыву выказаў кіраўнік «Велеціна» А.В. Еськоў, разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ж.М. Седач уручылі перадавікам Падзякі, акрамя таго, механізатараў заахвоцілі грашовымі прэміямі. Іх атрымалі сейбіты А.С. Краўчанка, А.Э. Шчукін, В.М. Петрусенка; трактарысты, якія займаліся падрыхтоўкай глебы, С.П. Яромчык, А.В. Яблонскі, А.В. Шумскі; вадзіцелі, якія былі задзейнічаны на падвозцы насення і мінеральных угнаенняў, У.А. Бандарэнка, В.М. Гардзейчык; механізатары на ўнясенні мінеральных ўгнаенняў В.Р. Кардаш, У.М. Здрок і А.А. Яцухно; рабочыя М.І. Скуранок і С.І. Цітоў, а таксама спецыялісты інжынернай службы Ю.У. Сакун (на здымку), П.Р. Ярац, С.В. Дзяйкун і аграномы С.А. Валкановіч і У.У. Бандарэнка.
Ад намаганняў і ўменняў гэтых працавітых людзей залежыць будучы ўраджай, і нездарма ў іх гонар на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства «Веляцін» узняты чырвоны сцяг.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *