Калядны футбол пад дахам

Спорт

Напярэдадні навагодніх свят у спартыўнай зале Судкоўскай СШ прайшло першынство раёна па міні-футболу сярод сельскіх жыхароў. У гэтым турніры прынялі ўдзел 6 каманд: сельгаспрадпрыемстваў “Судкова”, “Стралічава” і “Велікаборскі”, Судкоўскай і Казялужскай СШ, а таксама каманда жыхароў вёскі Казялужжа.

Пасля аднакругавога турніру высветлілася, што ў фінальным паядынку сустрэнуцца дарослыя казялужцы і міні-футбольная дружына КСУП “Судкова”. У цікавым і захапляючым паядынку, які трымаў балельшчыкаў у напружанні да самай апошняй хвіліны, з перавагай у адзін мяч перамаглі футбалісты сельгаспрадпрыемства – 10:9.

Куды больш падаўляючай была перавага каманды эксбазы “Стралічава” ў гульні за трэцяе месца над маладымі футбалістамі з Казялужскай СШ – 12: 3.

Узнагародай для пераможцаў турніру – каманды КСУП “Судкова” – стаў пераходны кубак, а прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў.


М.  РАМАНЕНКА,
начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *