Аб поспехах, дасягнутых разам


Намеснік старшыні райвыканкома па эканамічных і агульных пытаннях А.М. ІЎКОВА.

Выканаўчая ўлада нашага раёна першачарговую ўвагу ў сваёй дзейнасці ўдзяляе рэалізацыі задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па павышэнню якасці жыцця людзей, забеспячэнню магчымасцей для ўсебаковага развіцця асобы, дасягненню параметраў развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы.

За 12 месяцаў 2008 года ўдалося забяспечыць выкананне наступных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: на 17% павялічаны аб’ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці, на 19,1% – тавараў  народнага спажывання, на 30,4% павялічыліся экспартныя пастаўкі.

Перавыкананы прагнозны паказчык па інвестыцыях у асноўны капітал прадпрыемствамі раённай камунальнай уласнасці.

Удала склалася летась знешнеэканамічная дзейнасць прадпрыемстваў раёна. Так, аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 13 мільёнаў долараў ЗША і ў параўнанні з  папярэднім годам павялічыўся на 33,4 працэнтныя пункты. Пераважны аб’ём экспартных аперацый ажыццяўляецца ПУП “Палескія сыры”.

Выкананы паказчык па экспарту паслуг, пры прагнозе 135% ён склаў 183,3%, па прадпрыемствах камунальнай уласнасці – 250% пры прагнозе 136%. Паслугі замежным грамадзянам прадастаўляліся Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам і цэнтральнай раённай бальніцай.

Рознічны тавараабарот, уключаючы грамадскае харчаванне, склаў за год 52,8 мільярда рублёў. Станоўча мяняецца структура пакупак тавараў насельніцтвам: харчовыя тавары склалі 68,3%, нехарчовыя – 31,7%. Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў аб’ёме рознічнага тавараабароту за 2008 год склала 88,2%.
Колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва за 2008 год склала 9,2 тысячы чалавек пры прагнозе 9,1. Створаны 174 рабочыя месцы за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *