Пагулялі ад душы на калядным кірмашы


Цудоўнае свята Ражства Хрыстова святкавалі праваслаўныя хрысціяне 7 студзеня. У гэты дзень на адкрытай пляцоўцы ў мікрараёне “Юбілейны” адбыўся святочны калядны кірмаш.


Раённае спажывецкае таварыства арганізавала работу гандлёвых радоў. Тут можна было набыць не толькі смачныя кулінарныя вырабы Хойніцкага хлебазавода, прадукцыю каўбаснага цэха, разнастайныя гатовыя стравы, але і пачаставацца сакавітымі, духмянымі шашлыкамі, румянымі блінцамі з паджаркай, гарачым чаем і кавай. Акрамя райспажыўтаварыства сваю прадукцыю прапаноўваў хайнічанам і рыбгас “Белае” Жыткавіцкага раёна.

Святочны настрой у час кірмашу пакупнікам і прадаўцам стваралі работнікі гарадскога цэнтра культуры і спорту, раённага Дома культуры, раённага метадычнага цэнтра, а таксама ўдзельнікі клубнага фарміравання “Сузор’е талентаў” Стралічаўскага цэнтра вольнага часу. У іх выкананні гучалі і добра вядомыя ўсім народныя песні, і папулярныя эстрадныя кампазіцыі.

Цудоўнае зімовае надвор’е радавала чыстым небам і яркім сонейкам, сяброўская атмасфера і багаты кірмаш дадалі хайнічанам добрага настрою ў гэты святочны дзень.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *