Аб поспехах, дасягнутых разам


Намеснік старшыні райвыканкома па сацыяльных пытаннях В.М. ШАЎЧЭНКА.

Асноўнымі напрамкамі ў рабоце ўстаноў культуры раёна з’яўляюцца прапаганда нацыянальнай культуры і мастацтва, развіццё народнай творчасці, прывіццё здаровага ладу жыцця.

Як значны поспех можна адзначыць тое, што летась  званне народнага пацвердзілі ансамбль “Спадчына” (мастацкі кіраўнік Л. Краўчанка) і дзіцячы ансамбль “Верасок” ДШМ (мастацкі кіраўнік У. Чарнякоў, харэограф Л. Гушча).

Абрад “Ваджэнне русалкі”, які праводзіцца ў в. Вялікі Бор, апрацаваны метадычным цэнтрам і прадстаўлены ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для надання статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Тэатр мініяцюр аддзела культуры прыняў удзел ў VІ рэспубліканскім фестывалі “Аўцюкі-2008” і прывёз Дыплом І ступені за цікавую і арыгінальную праграму.

Вырабы майстроў раённага Дома рамёстваў экспаніраваліся ў выставачнай зале Паўднёва-Усходняй акругі сталіцы Расійскай Федэрацыі.

Шэраг станоўчых момантаў адзначаецца ў медыцыне раёна. У прыватнасці, праведзены капітальны рамонт устаноў аховы здароўя на тэрыторыі аграгарадкоў “Глінішча” і “Стралічава”, аддзялення “хуткай дапамогі” ЦРБ. У раённую бальніцу, амбулаторыі і ФАПы пастаўлена медыцынскага абсталявання на 460,4 млн. руб.

Летась у раён прыбыло 5 урачоў, усе яны атрымалі добраўпарадкаванае жыллё.

Важкімі творчымі і спартыўнымі дасягненнямі могуць пахваліцца ўстановы адукацыі раёна. Вучні і настаўнікі прынялі ўдзел і заваявалі прызавыя месцы ў ІІ рэспубліканскім конкурсе “Халакост. Гісторыя і сучаснасць. Урокі талерантнасці”, у V рэспубліканскім маладзёжным конкурсе па айчыннай гісторыі, прысвечаным 65-годдзю Сталінградскай і Курскай бітваў.

Выхаванцы СДЮСШАР г. Хойнікі сталі пераможцамі і прызёрамі па цяжкай атлетыцы, барацьбе самба і дзюдо, лёгкай атлетыцы на спаборніцтвах рознага рангу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *