Праскоўя Пракапенка


Маці з сынам размаўляла


Невыносна маці стала,
І яна сыну сказала:
– Пра цябе ідзе гамонка,
Што ў палоне самагонкі.
Жыць, сынок, з такой заганай
Непрыстойна і пагана.
Адумайся, агляніся
Ды за розум свой вазьміся.
Ты заўжды ў абгаворках,
У жыцця ты на задворках.
Брыдкаслоўе ўжываеш,
Сябе гэтым абражаеш.
А мне, маці, цяжка, горка
Чуць пра сына абгаворкі.
Ты ж, сынок, мая апора,
А ствараеш толькі гора…
Выйсця я з яго не бачу
І ў роспачы ўсё плачу.
Прымі матчыну параду:
Кінь ты п’янку, буду рада,
Ажэнішся, пойдуць дзеці,
З імі хораша на свеце.
Сын маўчыць, думае думу,
Яго вочы поўны суму.
Маўчыць доўга, разважае,
І, нарэшце, прамаўляе:
– Мама, ты сказала праўду
Дзякуй табе за параду.
Даруй мне ты свае болі
Не зраблю такога болей.
Я, нарэшце, зразумеў,
Шкадаваць цябе не ўмеў.
Абяцаю я, клянуся,
Што за розум свой вазьмуся.
…Для сыноў усіх родна маці –
Радасць, сонейка ў хаце.
І таму ніхто, ніколі
Не рабіце маці болю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *