Для дзяцей і роднай вёскі

Добраўпарадкаванне Увлечения хойничан

IMG_0547Напэўна, нашы пастаянныя чытачы адразу здагадаліся, хто змайстраваў гэтую пушку і танк. Жыхар вёскі Віць Пётр Судзенка становіцца «зоркай» нашай газеты ўжо некалькі нумароў запар.

То матацыклы рабіў, то трактар, а цяпер вось перайшоў на копіі ваеннай тэхнікі, якія вырабляе з гумавых пакрышак. На пушку ён затраціў дзве гадзіны, а на стварэнне танка пайшло два дні. Радасці мясцовых дзяцей зноў няма межаў. У час нашага прыезду новы танк якраз аблюбавалі Дзяніс, Ксюша і Даша – пляменнікі Пятра.

IMG_0531– Мне прыемна, што вы да нас прыязджаеце, але раблю ж гэта не для ўвагі з боку газеты, а для рабят і прыгажосці вёскі. На гэтыя, апошнія работы, мяне натхніла 70-годдзе Вялікай Перамогі. Карыстаючыся магчымасцю, з гэтым цудоўным святам хачу павіншаваць усіх хайнічан, – сказаў умелец.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *