Апавяшчальнік спыніць бяду


На працягу 2009 года ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 9926 пажараў, на якіх загінулі 1003 чалавекі, у тым ліку 32 дзіцяці. І ад гэтай бяды ніхто не абаронены.

Як зберагчы сваё жыццё і маёмасць ад пажару? Зменшыць рызыку можаце толькі вы. Выкананне правілаў і патрабаванняў пажарнай бяспекі звядуць да мінімуму верагоднасць узнікнення пажару ў вашым доме. Акрамя таго, абсталяваўшы свой дом або кватэру аўтаномным пажарным апавяшчальнікам (АПА), вы набудзеце дадатковую ўпэўненасць у сваёй бяспецы. Падаючы моцны гукавы сігнал, які нават разбудзіць спячага чалавека, аўтаномны пажарны апавяшчальнік не толькі выратуе ваша жыццё, але і дзякуючы выяўленню ўзгарання на ранніх стадыях значна зменшыць урон ад яго.

Абсталяванне домаўладанняў або кватэр аўтаномным пажарным апавяшчальнікам – адзін з найбольш эфектыўных спосабаў забеспячэння бяспекі людзей, які зарэкамендаваў сябе як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой. Дзякуючы АПА ў краіне выратавана 1177 чалавек. Сёлета ў 97% выпадкаў, якія прывялі да гібелі людзей, кватэры і домаўладанні не былі абсталяваны АПА. Практыка падцвярджае, што ўстаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка павышае верагоднасць выяўлення пажару на пачатковай стадыі ў 8,6 раза і змяншае верагоднасць гібелі людзей у 5,5 раза.

Да таго ж, АПА вельмі просты ў выкарыстанні – ён умацоўваецца на столі і працуе ад звычайных батарэек.
Зрабіце сваё жыццё бяспечным – устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік.


М. СЁМАВА,
інспектар ГПіН Хойніцкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *