Вясёлыя канікулы

Образование

Многа радасці і весялосці прыносіць зіма. Асабліва радуемся ёй мы, дзеці.

Цікава прайшлі сёлета нашы зімовыя канікулы. Гэта ранішнік у Казялужскай сярэдняй школе “Навагоднія прыгоды Бабы Ягі каля ёлкі”, паездка ў цырк г. Гомеля, удзел вучняў у навагоднім свяце, якое праходзіла ў абласным цэнтры, а таксама навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі ў Палацы Рэспублікі ў г. Мінску.


Кожны дзень зімовых канікул быў насычаны мерапрыемствамі, якія праводзіліся на свежым паветры. Зіма парадавала сняжком і марозчыкам. Таму і была магчымасць у рабят, якія наведвалі прышкольны аздараўленчы лагер, паўдзельнічаць у конкурсе на лепшага снегавіка, у гульні на ўзяцце снежнага гарадка, гульнявой праграме “Калядныя забавы”, пакатацца на лыжах і санках. Уражанні незабыўныя.


Ілона ПРЫШЧЭП,
 вучаніца 4 класа Казялужскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *