Вакансій многа, але і беспрацоўных таксама


Цэлы спісак свабодных рабочых месц са 192 вакансій прад’явіў для жадаючых раённы цэнтр занятасці насельніцтва. Найбольш актуальнымі і запатрабаванымі зараз з’яўляюцца  акумулятаршчыкі, буфетчыкі, бухгалтары, вадзіцелі, вышывальшчыцы,спецыялісты сельскай гаспадаркі, інжынеры, муляры, леснікі, машыністы бульдозера, паштальёны, прадаўцы, падсобныя рабочыя.

Тым не менш  33   чалавекі атрымліваюць дапамогу па беспрацоўю. Яшчэ некаторыя працаздольныя людзі спрабуюць працаўладкавацца самастойна. Таму цэнтр занятасці актывізаваў работу па навучанню і перанавучанню.

У мінулым годзе ўдалося працаўладкаваць 420 чалавек , з іх 264 беспрацоўныя чалавек, што з’яўляецца нядрэнным паказчыкам для раёна. І сёлета праблема запаўнення вакантных рабочых месц стаіць на першым месцы.


А. ІЎКОВА,
вядучы спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне насельніцтва райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *