З нагоды свята


Калектыў аддзела па надзвычайных сітуацыях адзін з тых у раёне, якому пад сілу любыя пастаўленыя задачы. Высокая дысцыплінаванасць, прафесіяналізм, зладжанасць у дзеяннях, аператыўнасць характарызуюць яго супрацоўнікаў. Да таго ж, яны актыўныя ўдзельнікі спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне. Гэта падкрэсліў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка на ўрачыстым сходзе выратавальнікаў, які адбыўся ў мінулы аўторак з нагоды іх прафесійнага свята.

 Віталій Мікалаевіч наведаў калектыў з прыемнай місіяй: ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў павіншаваў са святам і ўручыў узнагароды лепшым з лепшых. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровымі граматамі раённага Савета ўзнагароджаны начальнік аддзела Аляксандр Мікалаевіч Протчанка (на здымку) і намеснік начальніка Віктар Валер’евіч Сацура, за дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, прафесійнае майстэрства і ў сувязі з Днём выратавальніка Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны намеснік начальніка РАНС Аляксандр Алегавіч Кузьменка і начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Казялужжа Віктар Яўгеньевіч Назаранка.

Падзяк раённага выканаўчага камітэта ўдастоены вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Пётр Аляксандравіч Пыж і камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Дуброва Аляксандр Яўгеньевіч Назаранка, Падзяк раённага Савета дэпутатаў – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Звяняцкае Мікалай Міхайлавіч Жураўскі і вадзіцель аддзялення пажарна-аварыйнага паста в. Дуброва Міхаіл Міхайлавіч Лобан.


Уладзімір СЯМЁНАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *