З пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх


Па выніках работы за мінулы год




  • Летась у раёне скарацілася колькасць злачынстваў сярод непаўналетніх: 2007 г.  – 46, 2008 г. – 38.


  • Калі ў параўнанні з 2007 годам значна зменшылася колькасць крадзяжоў (2007 г. – 31, 2008 г. – 20), не зарэгістравана ніводнага выпадку махлярства, ухілення ад адбыцця пакарання, то павялічылася колькасць хуліганстваў (2007 г. – 4, 2008 г. – 9) і рабаўніцтва (2007 г. – 3, 2008 г. – 4). Здзейснена адно забойства з удзелам непаўналетняга.


  • Нягледзячы на змяншэнне колькасці злачынстваў, колькасць правапарушальнікаў стала большай – 45 чалавек (2007 г. – 42).


  • Летась праведзена 23 пасяджэнні камісіі, у тым ліку 6 – выязных.


  • На 20,6% зменшылася колькасць разгледжаных спраў (2007 г. – 223, 2008 г. – 111).


  • Больш чым на 70% зменшылася колькасць разгледжаных матэрыялаў у адносінах бацькоў за неналежнае выхаванне сваіх дзяцей.


  • На непаўналетніх і іх бацькоў камісіяй за год накладзены штрафы на агульную суму 8 мільёнаў 55 тысяч руб.


  • На ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх знаходзіцца 38 падлеткаў, якія патрабуюць павышанай увагі, індывідуальнага падыходу ў арганізацыі выхаваўча-прафілактычнай работы.


  • Працягвалася акцыя “Сям’я без насілля”, у ходзе якой членамі рабочых груп наведана 252 сям’і.


  • У выніку праведзенай работы, накіраванай на аздараўленне абстаноўкі ў сем’ях і аднаўленне дзіцяча-бацькоўскіх адносін, 44 дзіцяці з 17 сем’яў вернуты бацькам, бацькі 12 непаўналетніх летась судом пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *