Дзень адкрытых дзвярэй


26 студзеня ў раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Наведвальнікамі былі вучні восьмых класаў СШ № 2 г. Хойнікі, у тым ліку і падлеткі, якія састаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Рабяты пазнаёміліся з дзейнасцю ўсіх служб РАУС. Іх правялі ў ізалятар часовага ўтрымання, эксперты-крыміналісты расказалі аб сваёй рабоце, а самым цікавым даверылі паспрабаваць правесці дактыласкапічную экспертызу.

Завяршылася цікавая сустрэча гутаркай, у час якой інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх А.У. Кабацько і А.Я. Брыцько паведамілі аб зменах у заканадаўстве ў частцы здзяйснення правапарушэнняў непаўналетнімі, у тым ліку і аб адказнасці за ўжыванне спіртных напіткаў і знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах.

Думаецца, што гэтае мерапрыемства прымусіць падлеткаў задумацца аб сваіх паводзінах і ўчынках.


Ірына ОЛЬГІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *