Ваенкаматам – 100 гадоў

8 красавіка ваенным камiсарыятам спаўняецца сто гадоў. Выхаванне годных абаронцаў Айчыны – справа адказная. Яна не абмяжоўваецца школьнымі заняткамі. Значная роля ў фарміраванні прызыўніка даўно і моцна замацавана за ваенкаматам. Таму нядзіўна, што работнікі ваеннага камісарыяту Хойніцкага і Брагінскага раёнаў бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Часта ваенны камісарыят асацыіруецца толькі з прызывам на […]

Продолжить чтение

Справядліва і па праву

Калектыў тэрапеўтычнага аддзялення № 2 ЦРБ – лепшы ў сферы аховы здароўя раёна. Той, каму даводзілася кіраваць нават невялікім калектывам, ведае, як няпроста аб’яднаць людзей адзінай мэтай. Але гэта не ўласціва тэрапеўтычнаму аддзяленню № 2 Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Кожны займаецца сваёй справай і сваімі абавязкамі, кожны, як адзначыла загадчыца аддзялення Ала Аляксандраўна Барысенка, спраўляецца […]

Продолжить чтение

«Навіны» ў дом дастаўляе

Сняжана Радзіёнава прызнана лепшай сярод паштальёнаў у сельскай мясцовасці па выкананню падпіскі, у тым ліку на «Хойніцкія навіны». У цяперашні імклівы час людзі эканомяць, здаецца, кожную хвіліну. Нават навіны шукаюць не ў газеце, а ў інтэрнэце. Хаця паштальён аддзялення паштовай сувязі в. Барысаўшчына Сняжана Іванаўна Радзіёнава з гэтым сцвярджэннем не згодна. Сёлета яна прызнана кіраўніцтвам раённага […]

Продолжить чтение

Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемства

Заўтра ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Напярэдадні ў Цэнтры культуры г. Хойнікі прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву КЖУП «Хойніцкі камунальнік», на якім лепшыя работнікі прадпрыемства атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Знаёмім вас з некаторымі з іх. У падпарадкаванні начальніка транспартнага ўчастка Сяргея Яўгеньевіча Свірыдзецкага 47 вадзіцеляў, трактарыстаў і машыністаў, таксама […]

Продолжить чтение

У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі

Штогод мы аддаём даніну павагі ахвярам фашысцкіх злачынстваў. У памяць аб трагедыі ў невялічкай беларускай вёсцы Хатынь, якая, дарэчы, сімвалізуе горкі лёс і іншых спаленых вёсак, хайнічане сабраліся каля помніка на месцы расстрэлу мірных жыхароў на гарадскіх могілках. Хвілінай маўчання выказалі пашану загінуўшым. Кранулі душу словы выступіўшых намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай і прадстаўніка ветэранскай […]

Продолжить чтение

Падведзены вынікі дзейнасці ўстаноў культуры

Адбылося пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Удзел у ім прыняў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама А.І. Гардзіенка, а таксама ідэолагі раёна. На пасядэжэнні разгледжана дзейнасць устаноў культуры Алексіцкага сельсавета, а таксама аўтаклуба і аматарскага аб’яднання «Спадчына». Акрамя таго, абмеркавалі завяршэнне ацяпляльнага […]

Продолжить чтение

Слава жанчыне працы!

У нашай школе ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой Радзімы, адбылася сустрэча з чатырма жанчынамі, якія абралі надзвычай складаную прафесію механізатара і ўсё сваё жыццё прысвяцілі самаадданай працы на зямлі. У кожнай з іх свая гісторыя, свой лёс, але іх аб’ядноўвае велізарная любоў да працы, да тэхнікі, да блізкага сэрцу саўгаса «Судкова», бязмежная павага […]

Продолжить чтение

Працуюць з душой

Удзельнічаюць у творчых конкурсах, перамагаюць, займаюцца дэкаратыўна-прыкладным маcтацтвам і спортам, гатуюць смачныя стравы – менавіта так праводзяць час наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які размешчаны ў Хойніках па вул. Карла Маркса. Калектыў аддзялення працуе з душой, робячы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх камфорту і добрага настрою ўсё магчымае. […]

Продолжить чтение

Калі прафесія супадае з захапленнем

Колькі сябе памятае Роза Мікалаеўна Шкут (на здымку), столькі і падабалася ёй шыццё. Гэтае сваё дзіцячае захапленне не толькі захавалася, але і ў далейшым стала яе прафесійным прызваннем. Нарадзілася жанчына ў далёкай Ферганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан. Там скончыла дзесяцігодку, а набываць веды і навыкі прафесіі швачкі накіравалася ў Санкт-Пецярбург. Там дзяўчыне пашчасціла не толькі атрымаць […]

Продолжить чтение