Вясна, натхненне, пасядзелкі
Яшчэ не зелянеюць кроны задумённых вольхаў і бяроз, але ўжо адчуваецца вясна. І хаця б’е ў твар бадзёры ветрык, душа ўжо вітае перамены, што нясе прырода. Гэты сакавіцкі тыдзень быў халаднаваты, аднак сярод шэрых дзён адзін выдаўся нязвыкла сонечным – серада. Скарыстаўшыся літасцю надвор’я, едзем у вандроўку. Надышла чарга завітаць у вёску Клівы. Тутэйшыя жыхары ўжо ва ўсю шчыруюць на агародах. […]
Продолжить чтение