Абласным выканаўчым камітэтам выдадзены пашпарт аграгарадка вёскі Веляцін, увод якога плануецца на снежань бягучага года.
Гэты населены пункт кардынальным чынам зменіць сваё аблічча. На цэнтральнай вуліцы Велеціна з’явяцца 5 аднакватэрных жылых дамоў. Будзе праведзены бягучы рамонт Веляцінскага дзіцячага сада-базавай школы, фельчарска-акушэрскага і комплексна-прыёмнага пунктаў, аддзялення паштовай сувязі. Рэканструкцыі належаць СДК і бібліятэка. Плануецца правесці бягучы рамонт аўтадарог працягласцю 3,4 кіламетра. Мадэрнізацыя закране сістэму водазабеспячэння і электраасвятлення. Будуць добраўпарадкаваны малочнатаварная ферма і ферма па адкорму буйной рагатай жывёлы, тэрыторыя машыннага двара КСУП “Веляцін”, збожжапляцоўка.
Як альтэрнатыва лазні, з’явіцца вагон-сауна.
Т. АЛЕСЯНКОВА,
архітэктар раёна.