На працягу пяці дзён сакавіка ў горадзе Барысаве праходзілі алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы.
У гэтых прадстаўнічых спаборніцтвах прынялі ўдзел сем выхаванцаў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву г. Хойнікі. Трое з іх – кандыдаты ў майстры спорту Таццяна Нікіценка, Антон Шубянок і Дзяніс Буйневіч занялі трэція месцы.
У кроку ад п’едэстала гонару засталіся Вольга Нікіценка, Архан Аліеў, Аляксадр Цімафеенка, Андрэй Карась.
У. БОРДАК,
дырэктар СДЮШАР г. Хойнікі.