У спартыўнай зале дзяржаўнай гімназіі прайшоў раённы турнір па настольнаму тэнісу сярод вучнёўскай і працуючай моладзі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзелы па справах моладзі і фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома, раённы камітэт ГА “БРСМ”. Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 40 чалавек.
Сярод школьніц першае месца заняла Алёна Калітош з Паселіцкай СШ, другое – Галіна Ярац з Веляцінскай базавай школы, трэцяе – гімназістка Дар’я Смольская.
Сярод працуючай моладзі лепшай стала прадстаўніца Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Святлана Ціток. На другім месцы работніца цэнтральнай раённай бальніцы Яўгенія Сацура, на трэцім – Алена Добыш з ДЭУ-155.
Артур Сялецкі з Паселіцкай школы стаў лепшым сярод юнакоў, другое і трэцяе месцы падзялілі вучні гімназіі Дзмітрый Дземідзенка і Андрэй Валяваты.
Сярод маладых працаўнікоў першынствавалі Віталій Фурс з ДЭУ-155, Андрэй Дашук з запаведніка і Мікалай Акуленка з ЦРБ.
Усе пераможцы турніру атрымалі дыпломы і прызы ад арганізатараў. Таксама заахвочвальнымі прызамі былі ўзнагароджаны вучань гімназіі Андрэй Валяваты і Галіна Ярац з Веляцінскай школы – самыя юныя ўдзельнікі” спаборніцтваў.
Ірына НОВІКАВА.