Пры высокай актыўнасці намеснікаў кіраўнікоў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна ў СШ № 3 прайшоў семінар на тэму “Сістэма выхаваўчай работы школы”. Са справаздачай выступіла намеснік дырэктара СШ № 3 Л.І. Півавар.
Людміла Іванаўна акрэсліла асноўныя педагагічныя метады і формы арганізацыі работы на працягу школьнага дня і пасля заканчэння заняткаў: сістэму арганізацыі патрыятычна-выхаваўчай і краязнаўчай работы, арганізацыю шостага школьнага дня, школьных свят і выязных мерапрыемстваў, работу гурткоў і секцый.
Была прадэманстравана адна з цікавых форм работы з моладдзю, у тым ліку “цяжкімі” падлеткамі, – форум-тэатр.
У праграме мерапрыемства значнае месца ўдзелена спосабам выяўлення неспрыяльных сем’яў і аказання ім магчымай дапамогі.
Удзельнікам семінара ўпэўніцца ў эфектыўнасці праводзімай ў СШ № 3 выхаваўчай работы дапамаглі фрагменты мерапрыемстваў рознай накіраванасці, экскурсія ў школьныя краязнаўчы і музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, бібліятэку.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, усе прыйшлі да адзінага меркавання, што ўдасканальванне сістэмы адукацыі ў сучасных умовах немагчыма без распрацоўкі і ўкаранення сістэмы выхавання, асновай якой з’яўляецца фарміраванне ў вучняў пачуцця грамадзянства і патрыятызму.
Наталля ЧЭКАН.