Прымусова і добраахвотна?

Законнасць і парадак

З 29 сакавіка па 2 красавіка 2010 года праведзены комплекс спецыяльных мерапрыемстваў “Арсенал”. У ходзе яго выведзена з незаконнага абароту чатыры адзінкі незарэгістраванай зброі і 665 боепрыпасаў розных калібраў (па вобласці больш за 2 тысячы). Добраахвотна здадзена адно паляўнічае ружжо.

Актыўны ўдзел  у выяўленні незарэгістраванай зброі прынялі супрацоўнікі аддзялення  аховы правапарадку, якое ўзначальвае А.В. Лобан. Гэта ўчастковыя інспектары С.В. Сачко, Ю.П. Броўкін, А.Р. Міхаленка. Важкі ўклад аддзела крымінальнага вышуку, які ўзначальвае В.В. Каток. Імі выведзена з абароту 42 патроны і адзінкі зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Просьба да жыхароў раёна, якія маюць боепрыпасы або зброю, здаць яе добраахвотна ў аддзел унутраных спраў або зарэгістраваць ва ўстаноўленым парадку, а таксама ананімна паведамляць аб фактах незаконнага захоўвання зброі па тэлефонах даверу:  2-19-48, 102 або 8 (029) 67-57-116.


П. ВЯРГЕЙЧЫК,
старшы інспектар па дазваляльнай
рабоце РАУС, капітан міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *