На базе сярэдняй школы № 2 прайшлі семінары сацыяльных педагогаў, грамадскіх інспектараў і псіхолагаў. Удзел у іх прынялі 16 спецыялістаў устаноў адукацыі горада і раёна.
Былі абмеркаваны пытанні арганізацыі і правядзення сацыяльнага расследавання. Увазе спецыялістаў былі прапанаваны спосабы і метады збору інфармацыі аб сем’ях і дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Па тэме “Развіццё дзіцяці і сацыяльная падтрымка сям’і” разглядваліся ўзроставыя магчымасці дзяцей, узроўні работы з неспрыяльнымі сем’ямі, а таксама шведская мадэль каманднай работы спецыялістаў – супервізія. Прапаноўваемая інфармацыя суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і змястоўным раздатачным матэрыялам.
Пасля семінараў быў праведзены экзамен на веданне нарматыўных дакументаў па пытаннях абароны правоў дзяцей. Вынікі яго сведчаць аб высокім прафесіяналізме спецыялістаў, якія працуюць у сацыяльна-педагагічным напрамку.
Усе ўдзельнікі атрымалі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі, якія змогуць паспяхова выкарыстоўваць у сваёй прафесійнай дзейнасці.
К. КІЗЕВА,
педагог-псіхолаг
сацыяльна-педагагічнага цэнтра.