У Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага прайшоў міжнародны конкурс «Мой сябра – баян». Удзел у ім узялі 195 юных музыкантаў з дзіцячых школ мастацтваў, гімназій-каледжаў Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Кітая.
Журы аўтарытэтнага конкурсу ўзначальвалі заслужаныя работнікі культуры, лаўрэаты міжнародных конкурсаў.
Хойніцкую дзіцячую школу мастацтваў прадстаўлялі акардэаністка Ксенія Назаранка (настаўнік Н.М. Варабей) і баяністкі Арына Кавалёва (настаўнік А.Г. Бухалава), Ганна Мастабай (настаўнік У.М. Чарнякоў). Дзяўчаты прадэманстравалі высокі выканальніцкі ўзровень, за што К. Назаранка і А. Кавалёва атрымалі званне дыпламантаў конкурсу, Г. Мастабай уручаны дыплом удзельніка (на здымку).
Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.