У Ельску прайшоў ІІ рэгіянальны конкурс навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў «Грай, мой баян!». Удзел у ім прыняла вучаніца філіяла Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў у аграгарадку Стралічава Арына Кавалёва.
За сваё бліскучае выступленне вучаніца чацвёртага класа з нашага раёна атрымала Дыплом І ступені ў сярэдняй узроставай катэгорыі. Рыхтавала да конкурсу Арыну настаўніца па класу баяна А.Г. Бухалава.
Віншуем!
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.