Будаўнікі адзначылі сваё свята

Рэха падзеі

Тыя, хто працуе ў будаўнічай галіне нашага раёна, справядліва лічаць, што іх прафесія – самая мірная і запатрабаваная, яна заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам. Яркім пацвярджэннем гэтаму з’явілася ўрачыстае мерапрыемства, на якое сабраліся прадстаўнікі ўсіх будаўнічых арганізацый у ГЦКіС “Меліяратар” напярэдадні свайго прафесійнага свята.

Намеснік старшыні райвыканкома А.У. Машэўскі адзначыў, што за першае паўгоддзе сёлета ў цэлым вытрымана станоўчая дынаміка росту аб’ёмаў грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва, узводзяцца культурныя і спартыўныя аб’екты, камфартабельнае жыллё ў райцэнтры і сельскай мясцовасці, мадэрнізуюцца і ўводзяцца ў строй новыя вытворчыя магутнасці. Алег Уладзіміравіч выказаў надзею, што працавітасць, высокая самааддача і прафесіяналізм будаўнікоў дазволяць і надалей паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, пажадаў усім ім добрага здароўя, шчасця, новых працоўных поспехаў на дабрабыт Хойнікшчыны і ўручыў Ганаровыя граматы і Падзякі райвыканкома групе будаўнікоў за добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам.

Ушанавалі сваіх працаўнікоў на сцэне  і ўручылі ўзнагароды перадавікам дырэктар ААТ “Хойнікірамбуд” Г.А. Васіленка, дырэктар КДБУП “Хойніцкая ПМК” А.У. Піскун, дырэктар КВУП “Хойніцкі завод ЖБВ” У.І. Захожы.
Добры настрой віноўнікам свята падарылі самадзейныя артысты аддзела культуры райвыканкома.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *