У АПК раёна

Сельское хозяйство

Дапамаглі вяскоўцам

Пасля таго як у раёне была завершана ўборка збожжавых культур на ўсёй адведзенай плошчы сельгаспрадпрыемствы накіравалі збожжаўборачныя камбайны на дапамогу вяскоўцам, якія вырошчвалі збажыну на сваіх прысядзібных участках. Гэтая работа паўсюдна была арганізавана належным чынам. Убрана 212 гектараў прыватных  палеткаў, намалочана 583 тоны збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 27,5 цэнтнера з гектара.

З даных, прадастаўленых райсельгасхарчам,  відаць, што найбольшая ўраджайнасць атрымана на вясковых участках, размешчаных на тэрыторыі КСУП імя Мележа – тут у сярэднім з кожнага гектара сабрана па 37,5 цэнтнера збожжа, агульны намалот з 20-гектарнай плошчы склаў 75 тон. Нядрэнная  дасягнута ўраджайнасць на прысядзібных участках грамадзян, якім аказвалі дапамогу сельгаспрадпрыемствы “Судкова” і “Аравічы”, – адпаведна 32,2 і 30,8 цэнтнера з гектара.






Ураджай фермерскага палетка

Пяць фермерскіх гаспадарак нашага раёна – “Усход-Хойніцкае”, “Алінушка”, “Наш Пан”, “Людвін” і “Новая Рудзенька” – займаліся сёлета вырошчваннем збожжавых культур для ўласных патрэб і на продаж насельніцтву. Па агульнаму намалоту лідзіруюць  “Алінушка” і “Наш Пан” – адпаведна 76 і 74,5 тоны збожжа, сярэдняя ўраджайнасць тут склала 23,8 і 24,8 цэнтнера з гектара. На 11 гектарах вырошчваліся збожжавыя ў гаспадарцы “Усход-Хойніцкае”, тут самы вышэйшы “фермерскі ўраджай” – 25 цэнтнераў збожжа з гектара.






Кукуруза на сілас і зялёную падкормку

Сёлета належыць уборцы кукурузны палетак раёна плошчай у 5992 гектары. Па стану на 17 жніўня ўбрана 2398 гектараў, што складае 40 працэнтаў да задання. Вышэй сярэднераённага паказчык уборкі ў КСУП “Судкова” (51%), “Аравічы” (43%), агракамбінаце “Віць” (41%). Самы ніжэйшы – у эксперыментальнай базе “Стралічава”, дзе ўбрана толькі 11 працэнтаў плошчаў.

Зараз кукуруза прызначаецца на закладку сіласнай масы і выкарыстоўваецца ў якасці зялёнай падкормкі для грамадскай жывёлы.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *