Калі лазня запрацуе?


Да праблемы лазні № 2 нашага горада рэдакцыя “ЛС” звярталася неаднойчы. Аднак пытанняў, тэлефонных званкоў наконт таго, калі яна пачне працаваць, не зменшылася. Таму палічылі неабходным сустрэцца з дырэктарам КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.М. Клюкаўкіным, каб прасвятліць становішча спраў.

– Андрэй Мікалаевіч, на якім зараз этапе праводзяцца работы на гэтым важным аб’екце?

– Засталося выканаць сантэхнічныя мерапрыемствы, завяршыць аддзелачныя работы, наладзіць сістэму вентыляцыі. У гэтым пераліку найбольшых намаганняў патрабуе сантэхніка.

– Якім чынам будзе выглядаць абноўленая лазня?

– У ёй прадугледжаны два аддзяленні – мужчынскае і жаночае, душавыя кабінкі, ванна. У бліжэйшай перспектыве і адкрыццё сауны для аматараў сухой пары.

Для наведвальнікаў будуць прапаноўвацца венікі, бялізна. Абсталюем буфет з прахаладжальнымі напіткамі. Там жа можна будзе набыць тавары, спадарожнічаючыя знаходжанню ў лазні.

– Што можаце сказаць аб добраўпарадкаванні прылягаючай да лазні тэрыторыі?

– Яго выканае на дагаворнай аснове калектыў дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 23.

– Андрэй Мікалаевіч, калі можна будзе пажадаць хайнічанам і гасцям нашага горада гарачай пары ў абноўленай лазні?

– Гэта адбудзецца ў маі месяцы (гэта не першакрасавіцкі жарт. – ад рэд.).


Гутарыла Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *