Жыхары горада і раёна, напэўна, змаглі заўважыць на вуліцах нашага горада пікеты па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Яны выстаўляюцца ў месцах, дазволеных для пікеціравання, як правіла, у гадзіны пік і ў выхадныя дні. Выбаршчык, які мае намер пакінуць свой подпіс у падтрымку кандыдата, у абавязковым парадку павінен мець пры сабе пашпарт.
Ставіць у падпісных лістах подпісы ў падтрымку асобы, прапаноўваемай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты, маюць права грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і валодаюць выбарчым правам. Выбаршчык управе паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, прапаноўваемых для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.
В. САВЕЛЬЕВА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.