Амаль 90 працэнтаў беларусаў збіраюцца прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым сведчаць даныя штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага ў кастрычніку 2010 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ).
Прыкладна 5 працэнтаў апытаных яшчэ не вырашылі, ці будуць удзельнічаць у выбарах, і каля 5 працэнтаў рэспандэнтаў адказалі на пытанне аб удзеле ў выбарах адмоўна.
Калі б выбары адбыліся заўтра, то за дзеючага кіраўніка дзяржавы прагаласавалі б 62,4 працэнта ўдзельнікаў апытання, 37,3 працэнта не змаглі або не захацелі адказаць на гэта пытанне. І толькі 0,3 працэнта рэспандэнтаў прагаласавалі б за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта.