Прадстаўнік Маладзёжнага парламенту Сяргей Гардзеенка супыніўся на важным.
1. 19 верасня 1991 года наша краіна афіцыйна змяніла імя – з Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі яна стала Рэспублікай Беларусь. Пасля гэтага Беларусь заставалася ў складзе СССР каля трох месяцаў. А выкарыстанне назвы БССР на афіцыйных бланках, штампах дазвалялася на працягу 1991-1993 гадоў.
2. 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. Ён быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1981 годзе. А з 2001 года прынята рашэнне адзначаць свята штогод як дзень адмовы ад гвалту і дзень спынення агню.
3. 22 верасня – Сусветны дзень без аўтамабіля. Вядома, вялікая колькасць машын негатыўна адлюстроўваецца на экалогіі, таму ахоўнікі прыроды імкнуцца прыцягнуць увагу да гэтага працэсу. Я і сам кірую аўтамабілем, але, мяркую, магу адмовіцца на адзін дзень ад яго. Тым больш дата выпала на нядзелю – тым прасцей, на работу не прыдзецца ехаць – працую галоўным інжэнерам у Палескім запаведніку.
Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.