Пленум раённай ветэранскай арганізацыі


Адбыўся нечарговы пленум раённай ветэранскай арганізацыі, на якім разгледжана пытанне аб ролі ветэранаў ў выбарчай кампаніі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, вылучана і зацверджана 9 чалавек назіральнікамі на выбарчых участках.

Намеснікам старшыні ветэранскай арганізацыі зацверджаны Віктар Сцяпанавіч Васькевіч, адказным сакратаром арганізацыі – Любоў Васільеўна Аніскавец, старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі агракамбіната “Віць”  – Алена Еўдакімаўна Кучарава.

Вырашана ўзнагародзіць Ганаровымі граматамі за шматгадовую добрасумленную працу ў арганізацыі Ніну Ульянаўну Алейнік і Ліну Іванаўну Будзько, а таксама заахвоціць іх грашовымі прэміямі ў памеры адной базавай велічыні кожную.

Члены прэзідыума выказалі падзяку намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта В.М. Шаўчэнку за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства.



М. СКРЫПЧАНКА, старшыня  раённай ветэранскай арганізацыі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *