Год роднай зямлі Занесены ў Чырвоную Кнігу


Як толькі сходзіць снег, адразу ж з’яўляюцца першыя веснавыя расліны – белыя, жоўтыя, блакітныя. Гэта першацветы (ветраніца лясная, прастрэл лугавы, або сон-трава, пячоначніца высакародная, падснежнікі і пралескі, ландыш майскі і інш), якія прыстасаваліся цвісці тады, калі ў лесе на дрэвах яшчэ няма лістоў, і кожны цёплы сонечны праменьчык даходзіць да самай зямлі.


Для многіх відаў гэтых раслін штогадовы збор  з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання і таму яны занесены ў  Чырвоную Кнігу. Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штрафныя санкцыі за самавольны збор раслін, занесеных у Чырвоную Кнігу, або каранёў, кветак, пладоў такіх раслін, у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

З сярэдзіны красавіка да канца мая на рынках можна сустрэць свежую чарамшу – зеляніну, якая мае знешняе падабенства з ландышам і па смаку нагадвае часнок. Аднак не ўсе ведаюць, што чарамша, або цыбуля мядзведжая, – рэдкая расліна, занесеная  таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі і збор яе забаронены.У мэтах захавання гэтага віду расліны Мінпрыроды заклікае грамадзян выконваць рашэнне, якое забараняе збор і продаж цыбулі мядзведжай, не стымуляваць яе збор пакупкамі.

Трэба адзначыць, што чарамша добра размнажаецца самасевам і можа вырошчвацца на прысядзібных і дачных участках.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *