У мэтах адзінага прымянення норм


12 лістапада ў гімназіі г. Хойнікі з намеснікамі старшыні райвыканкама, начальнікамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшынямі, намеснікамі, сакратарамі ўчастковых камісій, старшынямі сельвыканкамаў праведзена вучоба-нарада па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Разглядаліся арганізацыйна-прававыя пытанні работы ўчастковых камісій, тлумачыліся асобныя сітуацыі, якія могуць ўзнікнуць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Старшыня Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Л.Ф. Кулакоўская звярнула ўвагу прысутных на бездакорнае выкананне выкладзеных у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь патрабаванняў па арганізацыі галасавання, падліку галасоў, складанню пратакола аб выніку галасавання.

Акрамя таго, у час вучобы-нарады абмеркаваны пытанні фінансавання выбараў, грамадска-палітычнай абстаноўкі ў раёне ў перыяд падрыхтоўкі выбараў, а таксама вопыт работы ўчастковай камісіі Савецкага ўчастка для галасавання № 1і інш.



Ірына ВАСІЛЬЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *