У поўнай гатоўнасці


Як правіла, кожная выбарчая кампанія на Рэвалюцыйным выбарчым участку № 5, які размяшчаецца ў памяшканні ДПТВ-183, праходзіць арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў. Вялікую ролю ў гэтым, несумненна, адыгрывае належная падрыхтоўка да выбараў.

Пасля таго, як у адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта былі створаны ўчастковыя камісіі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пачалася актыўная падрыхтоўка да правядзення важнай палітычнай кампаніі. На ўчастку ёсць неабходная дакументацыя: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь, пастанова Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь аб правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інфармацыя СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі ў краіне.

Абсталяваны кабіны для галасавання, удакладнёны спісы выбаршчыкаў. Складзены графік дзяжурства членаў выбарчай камісіі.

Упершыню тут будуць галасаваць больш за 30 маладых выбаршчыкаў, у асноўным з ліку навучэнцаў прафтэхвучылішча. Члены выбарчай камісіі прадумалі ўсе пытанні, звязаныя з тым, каб гэтая падзея запомнілася. У прыватнасці, выраблены асобны інфармацыйны стэнд для маладога выбаршчыка, а ў дзень выбараў кожны з іх на памяць атрымае сувенір.

Адным словам, на Рэвалюцыйным выбарчым участку ўжо зараз усё гатова для  волевыяўлення народа.


 


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *