Двух сэрцаў адно спляценне

Тэрыторыя моладзі

98172Вяселле – гэта дзіўны дзень у жыцці маладой сям’і, усё вакол здаецца незабыўным і казачным. Рыхтуючыся да важнай падзеі, жаніх і нявеста прадумваюць усе моманты да дробязяў і прыкладваюць усе намаганні, каб гэты дзень стаў сапраўды незвычайным. Усё часцей у стандартныя сцэнарыі маладыя людзі ўносяць нешта яркае, арыгінальнае, што адрознівала б іх вяселле ад іншых і запомнілася ім і іх гасцям на доўгія гады. Мы ўжо пісалі ў нашай газеце пра некаторыя «фішкі» хойніцкіх вяселляў, але з таго часу з’явіліся новыя цікавыя прыклады. Напярэдадні Дня ўсіх закаханых мы вырашылі прапанаваць вашай увазе яшчэ адну падборку арыгінальных вяселляў, якія адбыліся ў нашым горадзе.

Двайное вяселле -pmQukJSGgMДвайное вяселле адбылося ў Хойніках сёлета 1 лютага. Вось так сімвалічна стварыць свае сям’і ў адзін дзень запланавалі сястра і брат Таццяна і Максім Косаравы. Але зрабіць гэта вырашылі невыпадкова. Такім чынам яны рэалізавалі сваю юнацкую мару. Справа ў тым, што 58 гадоў таму, менавіта ў першы дзень лютага ў нашым горадзе зарэгістравалі свой шлюб іх бабуля Галіна Васільеўна і дзядуля Мікалай Мікітавіч Цыганковы. А яны заўсёды былі для іх прыкладам ідэальнай сям’і, усё жыццё якой прайшло ў шчасці ды згодзе. Гледзячы на іх, Максім і Таццяна таксама хацелі стварыць са сваімі другімі палавінкамі такі ж моцны саюз і даўно вырашылі, што ў аддзел ЗАГС пойдуць непасрэдна 1 лютага. pyoTVjErxPEТак склалася, што ў мінулым годзе Максім сустрэў цудоўную дзяўчыну Дзіяну – і, па яго словах, гэта было каханне з першага погляду. Ён адразу зразумеў, што гэта менавіта той чалавек, з якім ён жадае звязаць свой лёс. У гэты час сястра Таццяна ўжо сустракалася са сваім даўнім сябрам Дзмітрыем. І вось на Вадохрышча ў гэтым годзе яны ўсе разам паехалі ў Калінкавіцкі раён на купель. Мужчыны зайшлі ў ваду, акунуліся тры разы, а пасля ўдваіх з вады працягнулі рукі з чырвонымі скрыначкамі – а ўнутры іх былі пярсцёнкі. Для дзяўчат гэта стала прыемнай нечаканасцю. Яны адразу згадзіліся выйсці замуж, праз дванаццаць дзён дзве пары зарэгістравалі шлюб у аддзеле ЗАГС. На падрыхтоўку было мала часу, але ўсё паспелі – былі і белыя сукенкі, і фотасесія, і святочная вячэра дома. Дзядуля асабліва быў крануты тым, што ўнукі распісаліся ў той жа дзень, што і некалі ён са сваёй жонкай. Да слова, дзень нараджэння ў Мікалая Мікітавіча 28 лютага – і ў Максіма таксама, у бабулі Галіны Васільеўны 23 верасня – і ў жонкі Дзіяны таксама ў гэты дзень. Вось колькі цікавых супадзенняў у адной сям’і, трэба спадзявацца, што яны сапраўды будуць спрыяць яе дабрабыту.

Вогненныя сэрцы і літары iRDJItdzGl0Андрэй Рухлевіч на вяселлі падрыхтаваў для сваёй каханай Алены выдатны сюрпрыз. Шыкоўныя вогненныя сэрцы разам з першымі літарамі іх імён – дзве «А». Уражана была не толькі нявеста, але і ўсе госці вяселля. Маладыя людзі пад музыку запалілі цудоўную кампазіцыю, а суправаджалася гэта відовішчнае дзейства шыкоўным салютам. 6O2beHDGQpkДарэчы, жаніх заказваў гэту «вогненную» паслугу ў Мазыры, спецыялісты фірмы выязджалі на месца і праводзілі ўсе ўстановачныя работы. Можна быць упэўненым, зазначае сям’я Рухлевіч, што такое піратэхнічнае прадстаўленне нікога не пакіне абыякавым.

Выязная рэгістрацыя cNrMNZF3FR0Вольга і Дзяніс Маскаленка жывуць у Маскве. Усе іх родзічы – з Брагіншчыны. Першапачаткова пара планавала традыцыйную рэгістрацыю шлюбу і святкаванне вяселле ў Брагіне. Аднак калі быў складзены канчатковы спіс запрошаных, атрымалася, што гасцей будзе амаль сотня. Відавочна, што ўсе яны ў зале Брагіна, дзе праходзіць роспіс, не ўмесцяцца. Ды і рэстаран патрэбны больш прасторны, чым маецца ў мясцовым райспажыўтаварыстве. І тады маладажоны вырашылі арганізаваць выязную рэгіст-рацыю, якая прадаставіць прастор для творчасці і дазволіць увасобіць усе жаданні. А месцам правядзення вяселля абралі суседнія Хойнікі. І ніколькі не пашкадавалі. Па словах Вольгі, плюсаў «вулічнай» цырымоніі регістрацыі шлюбу мноства. Па-першае, гэта магчымасць самастойна выбіраць час – не залежыш ад чаргі ў аддзеле ЗАГС. За дзень да вяселля маладыя са сведкамі афіцыйна зарэгістравалі шлюб, а на вяселлі ўсё было фармальна, але ніхто з гасцей пра гэта не ведаў. dk68IWG6XhMАкрамя таго, у такім выпадку маладажоны вольныя ў выбары месца правядзення ўрачыстасці. Сям’я Маскаленка святкавала вяселле ў прыватным рэстаране «Люкс», таму выязную рэгістрацыю вырашылі правесці ў некалькіх метрах ад яго. Усё атрымалася вельмі кранальна і прыгожа. Нявесту да алтара вёў бацька, як гэта прынята ў заходніх краінах, маладыя абмяняліся шлюбнымі клятвамі, а маленькая дзяўчынка-анёл падавала заручальныя пярсцёнкі. Дарэчы, было два дэкаратары: адзін упрыгожваў выязную рэгістрацыю, другі афармляў залу рэстарана. Усё атрымалася гарманічна, у адзіным стылі. Вядома, у выязной рэгіст-рацыі ёсць і свае мінусы. Адным з самых істотных недахопаў з’яўляецца больш высокі кошт мерапрыемства. І, канешне, вялікая залежнасць ад умоў надвор’я. Дождж, вецер або рэзкае пахаладанне могуць азмрочыць урачыстасць. Добра, што ў дзень вяселля Вольгі і Дзяніса было цёпла, нават вельмі: +35. Хаця ўся цырымонія доўжылася недзе пятнаццаць хвілін, затое была сапраўды запамінальнай. Наогул маладая сям’я на вяселлі вырашыла адысці ад стандартаў, напрыклад, не было букетаў кветак. Усе госці прыходзілі з мяккімі ці развіваючымі цацкамі, якія потым Вольга і Дзяніс адвезлі і падарылі ў прыёмную сям’ю. Акрамя таго, спецыяльна ў гонар вяселля была напісана песня пад назвай «MSK_family» аб гісторыі кахання гэтай чароўнай пары. Наогул Msk_family – гэта быў хэштэг вяселля, пад якім госці маглі «загружаць» фота ў Інтэрнэт і па ім жа глядзець іншыя здымкі. Маладым людзям вельмі спадабаўся наш горад сваёй чысцінёй і акуратнасцю. Фотасесія ў гарадскім парку атрымалася цудоўнай.

Падрыхтавала Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *