Памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў

Рэха падзеі

IMG_6605Па традыцыі на мітынг да помніка ў мікрараёне «Юбілейны» прыйшлі родныя загінуўшых салдат, прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў горада і раёна, ветэраны, школьнікі і ліцэісты.
Да прысутных звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў А.Л. Гардзейчык.
IMG_6574Па біяграфіях сямі хойніцкіх сем’яў гэта вайна прайшла чорнай стужкай. Больш за сорак ветэранаў, якія сёння пражываюць у раёне, нікому не пажадаюць такой службы, дзе страцілі сяброў.
Хвілінай маўчання на мітынгу аддалі даніну павагі загінуўшым, пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянок і кветкі да помніка.
Наступным абавязковым месцам наведання стаў камень-помнік каля ваеннага камісарыяту.
Дзень памяці прадоўжыўся ў цэнтры культуры г. Хойнікі, дзе шчымліва-сумныя песні выканалі артысты мастацкай самадзейнасці раёна.

***
Напярэдадні Дня памяці ў прафесійным ліцэі прайшоў канцэрт, на які былі запрошаны ветэраны вайны ў Афганістане.
Гучалі не толькі песні. Ліцэісты з вялікай цікавасцю слухалі расказы ветэранаў афганскіх падзей, у ходзе якіх дзяліліся горкімі ўспамінамі, каштоўным жыццёвым вопытам. У падручніках жа афганскай вайне прысвечана не так многа радкоў.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *