14 снежня першым выкарыстаў сваё канстытуцыйнае права ў датэрміновым галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Савецкім выбарчым участку № 1 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, 93-гадовы жыхар райцэнтра В.В. Карась.
Старшыня раённай выбарчай камісіі Л.Ф. Кулакоўская выказала ў яго асобе шчырую ўдзячнасць пакаленню мужных, дзякуючы якім мы маем магчымасць жыць, працаваць і ствараць пад мірным небам, і ўручыла ветэрану салодкі падарунак.
Апускаючы бюлетэнь у урну для галасавання, Віктар Васільевіч сказаў, што свой голас ён аддае за моцную і працвітаючую Беларусь.