У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар славутага земляка Івана Мележа

Культура Общество

Сёння, напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа, у гарадскім парку адбылася доўгачаканая падзея – імя класіка беларускай літаратуры ўшанавана на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна».

На адкрыцці памятнага знака прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка , намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, прадстаўнікі працоўных калектываў і школьнікі.

Летась званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» прысвоена паважанаму літаратару пасмяротна.

– Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носять вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, – адзначыла на адкрыцці Людміла Мікалаеўна.

У гонар земляка! На Хойнікшчыне працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя 104-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа.

У раённым Доме культуры ўсіх жадаючых запрасілі на літаратурна-музычную праграму «Пясняр палескай зямлі».

Перад канцэртам гледачы знаёміліся с выставай малюнкаў у гонар Івана Паўлавіча – вучняў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, а таксама выданнямі беларускага класіка.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *