Падзеі тыдня вачыма моладзі: палягчэнне для абітурыентаў, новая будучыня для пластыку і майстар-класы ў Індыю

Наши проекты

Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Дзіяна Грытчанка.

1. Сёлета ў Беларусі распачне работу электронная чарга для падачы дакументаў абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. З гэтага года жадаючыя навучацца ва ўніверсітэце змогуць пасля праходжання цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання завесці асабісты кабінет на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў. Цяпер рабяты маюць магчымасць не толькі даведацца там пра вынікі ЦЭ і ЦТ, але па жаданні пакінуць бронь на пэўную дату і час для наведвання прыёмнай камісіі.

2. Зараз у нашай краіне займаюцца перапрацоўкай розных відаў палімерных адыходаў больш за 160 прадпрыемстваў. Такую лічбу назвалі на прэс-канферэнцыі «Экалагічная бяспека Беларусі: новыя рашэнні для барацьбы з забруджваннем пластыкам». У структуры перапрацоўкі палімерных адыходаў усяго 11% складаюць ПЭТ-бутэлькі. З агульнай сыравіны атрымліваюць другасныя палімеры, стужкі, палімерныя профілі і іншыя тавары, у тым ліку народнага спажывання.

3. У індыйскім Фарыдабадзе праходзіць Міжнародны фестываль рамёстваў. Беларусы ўдзельнічаюць там у трэці раз: першы быў у 2016-м, другі – у 2024-м. Землякі прывезлі на гэты раз майстар-класы па саломапляценні, лозапляценні і ткацтву паясоў. Нашы майстры застануцца там да 23 лютага.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *