Сталі першымі на Мележаўскіх чытаннях

Образование

Мележаўскія чытанні пачыналіся ў 2004 годзе як абласны конкурс, але за прайшоўшы  час пашырылі сваё значэнне да міжнароднага. Галоўная мэта конкурсу – павысіць цікавасць вучняў да навукова-даследчай дзейнасці, развіваць інтэлектуальную творчасць.



Акрамя ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці ў гэтым годзе ўдзел у VIII Адкрытых Мележаўскіх чытаннях прымалі ўдзельнікі з Віцебска, Асіповіч, Самары, Кіева, Новамаскоўска, Ірпеня. Праходзіла мерапрыемства з 21 па 24  студзеня ў Беларуска-славянскай гімназіі № 36 імя Івана Мележа ў г. Гомелі.  Самі чытанні складаюцца з 4 секцый: «Гісторыя маёй краіны», «Мой родны кут» (этнаграфія, краязнаўства, культура славянскіх краін), «Pro et contra» (псіхалогія, сацыялогія), «Мой  паэтычны радок» (цыкл паэтычных работ аднаго аўтара па тэме «Сяброўства без межаў»).



У гэтым годзе ўдзел у чытаннях прымалі 217 вучняў з больш чым 60 навучальных устаноў. Было прадстаўлена 175 самых разнастайных работ.
Не першы раз удзельнічалі ў чытаннях прадстаўнікі гімназіі г. Хойнікі. У мінулыя гады яны прадстаўлялі для ўдзелу такія работы: сайт Хойніцкага раёна, «Залатое кальцо Хойнікшчыны», «Патаемнае з жыцця І.П. Мележа».



У гэтым годзе гарадскую гімназію прадстаўлялі вучні 11 «Б» класа Ягор Раманчык і Арцём Краўчанка пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі В.Р. Султанавай (на здымку ўверсе). Імі ў секцыі «Pro et contra» была прадстаўлена доследная работа «Станаўленне прафесійнага самавызначэння навучэнцаў». Абаранялі свой дослед юнакі другімі па ліку канкурсантаў.



Добрая падрыхтаванасць і ўпэўненае выступленне дапамаглі хойніцкім рабятам стаць першымі. Яны атрымалі Дыплом І ступені. Таксама Дыпломам узнагароджана і навуковы кіраўнік рабят В.Р. Султанава.


 


 Вольга АНАТОЛЬЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *