Зразумець і дапамагчы


Зваротам грамадзян і рабоце па прынцыпу «аднаго акна»  Паселіцкі сельскі выканаўчы камітэт надае асаблівую ўвагу.



Па заяўнаму прынцыпу «адно акно» тут выконваецца 36 адміністрацыйных працэдур. Гэта – выдача розных даведак: аб складзе сям’і, аб займаемым жылым памяшканні, аб пражыванні, на рэалізацыю сельгаспрадукцыі, пры налічэнні жыллёвай квоты і інш.



Сельвыканкам прымае рашэнні па пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдачы дазволаў на будаўніцтва жылога дома, на рэканструкцыю дома або пабудоў, на газіфікацыю і г.д.



У 2010 годзе ў Паселіцкі сельскі выканаўчы камітэт паступіла 1536 зваротаў ад жыхароў (2009 год – 1501 зварот). Вядзецца актыўная работа па задавальненню патрэб і пажаданняў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны А.І. Горбача, а таксама Г.І. Найдзенка – маці воіна-інтэрнацыяналіста, загінуўшага ў Афганістане. У канцы мінулага года ім бясплатна выдзелены піламатэрыялы на ўстаноўку агароджы.



Эфектыўнай формай работы з’яўляецца прыём наведвальнікаў па асабістых пытаннях, які старшыня сельсавета Л.М. Зелянкоўская праводзіць у другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 20.00. Летась на прыём звярталіся 23 чалавекі.



Інфармацыя для грамадзян,  якая  ўтрымлівае тэлефоны служб першай неабходнасці, графікі прыёму грамадзян, пералік ажыццяўляемых адміністрацыйных працэдур, знаходзіцца на бачным і даступным месцы ў памяшкані сельскага Савета. Свае заўвагі і прапановы кожны жыхар  Савета можна пакінуць у Кнізе заўваг і прапаноў.
Рэгулярна праводзяцца сходы з насельніцтвам у вёсках на тэрыторыі Савета,  на якіх абмяркоўваюцца найбольш актуальныя пытанні жыццезабеспячэння.



 Алена АНАТОЛЬЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *