У раёне зараз праводзіцца буйнамаштабная работа па добраўпарадкаванню прыдарожных палос. Пры гэтым праследжваюцца дзве мэты. Па-першае, прыцягненне ў сельгасабарот земляў, якія вызваліліся пасля спілавання аварыйных дрэў і кустарнікаў. Плошчы будуць немалыя, толькі па дарозе ад Брагінскага кальца да в. Стралічава ў выніку праведзеных работ ворыўныя землі гаспадаркі павялічацца на 6 га.
Але самая галоўная акалічнасць, якая патрабуе паскорыць тэмпы выканання добраўпарадкавальных работ на дарогах, гэта стварэнне бяспекі для людзей, праязджаючых на аўтамабільным транспарце, як грамадскім, так і асабістым. Нельга выключаць тое, што ў самы непадыходзячы момант дрэва можна ўпасці на праезную частку дарогі. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: на гэтым тыдні ўраган, якія прайшоўся па ўсёй Беларусі, паваліў два дрэвы на трасе «Рэчыца-Хойнікі». На шчасце, абышлося без ахвяр. Але рух транспарту быў прыпынены на час, калі дрэвы з дарогі ўбіраліся.
Работа па добраўпа-радкаванню прыдарожных палос выконваецца пакуль што сіламі двух дарожных арганізацый – ДЭУ-155 і ДЭУ-45. Трэба сказаць, што калектывы іх добрасумленна адносяцца да выканання пастаўленых задач. Да таго ж, тут маецца багаты тэхнічны арсенал сучаснай тэхнікі, якая ў зімовы час выкарыстоўваецца на ўборцы снежных заносаў і перамётаў.
З цягам часу ў важную справу будуць прыцягнуты ўшчыльную калектывы ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», ПДРЭЗ, ПМС. Не павінны быць у баку і прадстаўнікі іншых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага горада і раёна. Усім нам трэба разам пастарацца, каб за бягучы год прывесці дарогі ў належны стан, якія, з’яўляючыся візіткай Хойнікшчыны, павінны мець эстэтычны выгляд.
А. МАШЭЎСКІ, намеснік старшыні райвыканкама.