Паміж мінулым і будучым


Хойнікшчына  ўрачыста адзначыла 22-ю гадавіну з дня вываду савецкіх войск з Афганістана.



З 25 снежня 1979 года па 15 лютага 1989 года на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан знаходзіўся абмежаваны кантынгент савецкіх войск. За час вайны былі забіты, памёрлі ад ран і хвароб 14453 чалавекі, каля 800 беларусаў, сярод якіх 7 ураджэнцаў нашага раёна.



Але нашы суайчыннікі ваявалі не толькі ў Афганістане. Яны прымалі ўдзел у розныя часы ў лакальных войнах, ваенных канфліктах на тэрыторыі Алжыра, Анголы, Бангладэш, В’етнама, Егіпта, Іспаніі, Карэі, Кітая, Лаоса, Мазамбіка, Сірыі, Эфіопіі. Усяго тут інтэрнацыянальны абавязак выконвалі 31657 грамадзян нашай рэспублікі, сярод якіх 6 хайнічан.
15 лютага ў райцэнтры ля помніка загінуўшым воінам-афганцам адбыўся мітынг рэквіем. Тут сабраліся самі сведкі тых страшных ваенных падзей, людзі, для якіх тая вайна – не проста радок у гісторыі, а памяць і боль, якія не сціхаюць.



Словы ўдзячнасці за воінскі подзвіг нашым землякам, воінам-інтэрнацыяналістам, выказалі намеснік старшыні райвыканкама А.У. Машэўскі, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» М.В. Гапоненка, старшыня раённага Савета ветэранаў В.С. Васькевіч, вучаніца СШ №3 Ю. Салянка. Да падножжа помніка ўскладзены гірлянда і кветкі. Воіны-афганцы ўсклалі кветкі і да мемарыяльнага помніка-Каменя каля райваенкамата, а затым наведалі месцы пахавання баявых сяброў, а таксама маці загінуўшых аднапалчан –уручылі ім кветкі і падарункі.



На ўрачыстым пасяджэнні ў ГЦКіС «Меліяратар» выступіў в.а. раённага ваеннага камісара А.М. Здор.  Адбылася тэматычная канцэртная праграма.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *