Па даручэнню кіраўніка раёна А.В. Бічана практыкуецца правядзенне выязных нарад па абмеркаванню вынікаў дзейнасці прамысловых калектываў на тым або іншым прадпрыемстве. Робіцца гэта з мэтай даведацца з вуснаў кіраўнікоў, якія праблемы існуюць, якая дапамога патрабуецца ў іх вырашэнні.
Што датычыць прадпрыемства, дзе праходзіла нарада, то за 2006-2010 гг. па філіялу «Палескі» агульная сума інве-стыцый на рэканструкцыю дрэваапрацоўчай вытворчасці склала 7,6 млрд. руб. Аднак недахоп абаротных сродкаў не дае магчымасці прадпрыемству развівацца на поўную магутнасць.
Для нармальнага развіцця кожнага прадпрыемства ў цяперашніх умовах, безумоўна, павінен забяспечвацца рост аб’ёмаў вытворчасці тавараў (работ, паслуг), што, у сваю чаргу, паўплывае на павелічэнне сумы падаткаў, уплачваемых з абарота. Але гэты рост павінен суправаджацца абавязковым скарачэннем матэрыяльных затрат на сыравіну, матэрыялы, правядзенне пабочнымі арганізацыямі розных відаў рамонтаў. Усё гэта дазволіць павялічыць долю прыбытку і зарплату працуючых.
Т. ДЗЕМЧАНКА, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама.