Пад яравую сяўбу 2011 года гаспадаркам раёна неабходна мець 1116 тон насення збожжавых і зернебабовых культур. Усё яно па стану на 1 сакавіка засыпана, ачышчана, праверана і адпавядае патрэбным пасяўным кандыцыям. Зараз на чарзе ў агранамічных служб сельгаспрадпрыемстваў – пратручванне насеннага матэрыялу.
На 80 працэнтаў забяспечаны адпавядаючым пасяўным кандыцыям насенным матэрыялам шматгадовых траў сельгаспрадпрыемства «Веляцін», напалову – КСУП «Судкова», забяспечанасць астатніх гаспадарак раёна складае ніжэй 50%. Пагэтаму недастаючае насенне шматгадовых траў ім давядзецца закупляць у спецыялізаваным гомельскім сельгаспрадпрыемстве «Насенне траў» або ў іншых элітгаспадарках вобласці. Набываць насенны матэрыял можна як насеннем асобных шматгадовых траў (яжа, канюшына, цімафееўка, аўсяніца, райграс пашавы і інш.), так і ў выглядзе пашавых і сенакосных сумесяў.
Па даных праверак добра перазімавала закладзенае ў буртах насенне бульбы. На сённяшні дзень у раёне ёсць усе неабходныя для пасадкі 1600 тон насення, праведзеныя праверкі паказалі, што 511 яго тон знаходзіцца ў добрым стане, астатнія 1089 тон – у здавальняючым. Вось толькі праблема ў яго рэпрадукцыйна нізкім складзе – у асноўным гэта насенны матэрыял ІІ і ІІІ рэпрадукцый, што негатыўна адаб’ецца на будучым ураджаі «другога хлеба».
А. ЧЭКАН, начальнік дзяржаўнай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін.