Хутка пачнецца выпускны баль. Школьнае жыццё – урокі, любімыя настаўнікі і аднакласнікі – для выпускнікоў нашага раёна застануцца ва ўспамінах.
У мінулым першы званок і хваляванне, якое адчуваюць першакласнікі, ступаючы на школьны парог. Першыя няўдачы і першыя высокія адзнакі, жаданне даказаць любімаму настаўніку, што ты можаш дасягнуць пэўных вышынь. Бо, што б ні казалі, у жыцці кожнага з нас быў Настаўнік з вялікай літары, які шмат што вызначыў у нашых лёсах. Але сум па дзяцінстве і школьнай пары прыйдзе потым. А зараз выпускнікі-2025 поўныя надзей. У іх жыцці адкрываецца новы, нязведаны і вельмі адказны этап. Праз некалькі тыдняў лёс абiтурыентаў вырашыцца, калі ВНУ абвесцяць спісы тых, хто ў верасні ўвойдзе ў іх аўдыторыі. А пакуль яны акрыленыя і ўсхваляваныя, у прадчуванні захапляльнай вандроўкі ў самастойнае жыццё…
Сёлета на Хойнікшчыне рэкордная колькасць залатых медалістаў – іх 17! Двум адзінацацікласнікам удалося атрымаць 100 балаў па выніках ЦЭ. Нам ёсць кім ганарыцца! Усе нашы выпускнікі таленавітыя, актыўныя, мэтанакіраваныя, згуртаваныя і шчырыя. Сёння іх чакае хвалюючае і эмацыйнае, напоўненае ўражаннямі свята, якое доўга будзе захоўвацца ў памяці. У гарадскім парку ўжо збіраюцца бацькі, родныя, сябры, педагогі і ганаровыя госці.
Словы падзякі адрасую настаўнікам за іх працу і цярпенне, разуменне і чуласць, за тое, што вучаць дзяцей дабру, клопату аб бліжнім і любові да Бацькаўшчыны.
Жадаю ўсім выпускнікам выбраць прафесію па душы, не разгубіць на жыццёвых перакрыжаваннях свой малады запал і аптымізм, веры ў лепшае, не забываць родную школу і вярнуцца на сваю малую радзіму – любімую Хойнікшчыну – у новым статусе – маладых спецыялістаў. Мы будзем вас чакаць.
Дарагія рабяты, поўныя сіл і вялікіх планаў на будучае. Шчыра жадаю, каб усе вашы мары збыліся. Няхай веды, атрыманыя ў школе, дапамогуць вам дабіцца пастаўленых мэт. Ніколі не прыпыняйцеся і не бойцеся цяжкасцей. У добры шлях, выпускнікі!
З павагай, старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка.
Фота gp.by.