З Днём народнага адзінства шчыра віншуе землякоў Дзмітрый Барысенка, старшыня раённай арганізацыі ГА «Патрыёты Беларусі»

День народного единства

Паважаныя жыхары Хойніцкага раёна, землякі!

Сёння ўся наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята пераемнасці пакаленняў – запавет берагчы суверэнітэт, нацыянальнае адзінства і мір на роднай зямлі.

Мы павінны дакладна ўсведамляць, што свет занадта крохкі і раптоўна можна страціць усё. А захаваць і прымножыць дасягнутае мы зможам, толькі калі будзем у адзінстве. Як былі ў адзінстве нашы продкі, нашы бацькі і дзяды, якія абаранялі ў цяжкія часы сваю зямлю ад ворага і даказалі: адзінства – гэта магутная і непераадольная сіла.

Сённяшняя знамянальная дата заклікана аб’яднаць усе пакаленні беларусаў. Бо толькі сумеснымі намаганнямі і з’яднаўшыся мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.

Шчыра віншую ўсіх са святам! Моцнага вам здароўя, нязменна мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай Радзімы!

З Днём народнага адзінства!

Дзмітрый БАРЫСЕНКА, старшыня раённай арганізацыі ГА «Патрыёты Беларусі».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *