Славім хлебаробаў, зямлю, збажыну: кіраўніцтва раёна віншуе хайнічан з раённым святам «Дажынкі»

Главное

Паважаныя землякі! Наш раён адзначае «Дажынкі» – свята ўшанавання людзей адной з самых ганаровых прафесій – хлебаробаў. 

Мы шчыра дзякуем усім працаўнікам хлебнай нівы за стваральную працу, вернасць абранай справе, беражлівае стаўленне да зямлі. Лірычны матыў шчодрай нівы сілкуецца не толькі і не столькі сонечнымі праменнямі і цёплымі дажджамі, колькі зладжанай працай аграрыяў і дакладным выкананнем сельскагаспадарчых тэхналогій. Залаты зерневы паток, вырашчаны з любоўю і мудрасцю нястомных рук, з’яўляецца харчовай бяспекай дзяржавы.

Паважаныя працаўнікі вёскі! Няхай сімвал заможнасці – хлеб – радуе, натхняе, умацоўвае сілы. Няхай вашы сэрцы заўсёды поўняцца любоўю і павагай да роднай зямлі, а вянцом справы будзе дастатак у кожным доме. Жадаем вам добрага здароўя, шчасця і новых працоўных перамог!

Дзмітрый ШПІГАНОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Людміла РУДЧАНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *