У сваёй апошняй сустрэчы першага круга першынства вобласці па футболу каманда нашага раёна на сваім полі прымала футбалістаў Нароўлі.
І толькі праз чвэрць гадзіны пасля аднаўлення гульні ў другім тайме каманды спынілі галявую засуху. Спачатку мэты дасягнуў трапны ўдар Дзяніса Раманоўскага. Аднак радаваліся хайнічане не доўга, бо крыўдная памылка нашых абаронцаў пры стварэнні штучнага афсайду прывяла да аднаўлення раўнавагі ў ліку – 1:1. Але і дзве адзіначкі не доўга красаваліся на табло, бо праз пяць хвілін пасля прапушчанага гола поспеху дабіўся яшчэ адзін хойніцкі Дзяніс – Сацура. А яшчэ праз адзін 5-мінутны інтэрвал другі раз у гэты дзень вызначыўся Дзяніс Раманоўскі і ўстанавіў тым самым, канчатковы вынік гульні – 3:1.
У той жа дзень каманда Петрыкава прайграла дома ельскаму «Будаўніку» – 1:2, а жыткавіцкая «Ніва» з такім жа лікам на сваім полі была мацней футбалістаў Акцябрскага раёна. Такім чынам пасля першай паловы спаборніцтваў упэўнена лідзіруюць футбалісты з Ельска, маючы ў сваім актыве 13 ачкоў, другімі з 9 ачкамі ідуць футбалісты «Нівы», а хайнічане дзеляць 3-4 месцы з камандай Акцябрскага – у абодвух калектываў па 7 ачкоў.
У першынстве раёна пасля 4 тураў упэўнена лідзіруе не згубіўшая ніводнага ачка каманда ПДРЭЗ, другі радок у табліцы з 9 ачкамі займаюць камунальнікі.
Віктар НАЗАРАНКА.